Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца
праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які
выведзе Беларусь на «пачэсны пасад між народамі», не за гарамі. У 1993 годзе ў
першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай
вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць
сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя
беларускія класы. Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы
актывісты ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Лідзе. У Мінску прымаюць заявы не
сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, як пра гэта пісалі некаторыя
газеты. Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах Як
паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных
установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых
бацькоў. Дык за справу! У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства
беларускай школы» знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць
лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.