2009-09-03 14:12:30

Чэхія чакае візіту Папы Бэнэдыкта 16.



100 тысяч чэхаў паведаміла пра свой удзел у двух святых Імшах з Бэнэдыктам XVІ, якія Святы Айцец узначаліць падчас свайго візіту ў Чэхію, што будзе адбывацца з 26 па 28 верасня 2009 г.
На думку кс. Станіслава Гуры, гэтыя даныя трэба разглядаць у кантэксце рэалій Касцёла ў Чэхіі. Па словах святара, «гэта ў большасці людзі, якія пазналі Езуса Хрыста як свайго Пана і Збавіцеля», і прыйдуць на цэлебрацыю літургій дзеля таго, каб перш за ўсё «перажыць харызму сустрэчы» са Святым Айцом.
На сучасным этапе Каталіцкі Касцёл у Чэхіі перажывае момант пералому, які з’яўляецца вынікам падзення камунізму. Менавіта гэта сістэма стала прычынай знішчэння розных яго структураў.








All the contents on this site are copyrighted ©.