2009-09-03 14:13:52

У Менску адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная хрысьціянска-юдэйскаму дыялогу


З 9 па 11 лістапада 2009 г. у Мінску будзе адбывацца міжнародная канферэнцыя на тэму «Хрысціянска-юдэйскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова ўзаемапавагі ў грамадстве».
Канферэнцыя будзе праходзіць на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Рау (пр-т Газеты «Праўда», 11). Гэта месца з’яўляецца унікальным праектам германа-беларускага супрацоўніцтва. Цэнтр штогод арганізоўвае партнёрскія канферэнцыі для грамадскіх аб’яднанняў і грамадзянскіх ініцыятываў з Германіі і Беларусі, каардынуе рэалізацыю Праграмы падтрымкі Беларусі федэральнага кіраўніцтва Германіі.
Пра сваё жаданне выступіць на канферэнцыі з дакладам неабходна паведаміць да 5 верасня 2009 г. па электроннай пошце ( info@cmc.minsk.byГэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script ), даслаўшы пры гэтым тэму даклада і тэзісы выступлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.