2009-09-03 14:13:16

Пасланьне Патрыярха Барталамея І-га на Дзень Аховы Стварэньня


І-га верасьня ў многіх асяроддзях, у тым і хрысьціянскіх, ушаноўваўся Дзень Аховы Стварэньня. Ініцыятыву гэтую падтрымаў між іншым і Папа Бэнэдыкт 16, робячы заклік да адказнасьці ў імені будучых пакаленьняў за прыроду як Божага дару.
Сьвяткаваньні Дня Аховы Стварэньня пачаліся дакладна 20-ць гадоў таму назад дзякуючы намаганьням Усяленскага Канстантынопальскага Патрыярхату.
У пасланьні з гэтае нагоды Патрыярх Барталамей І-ы піша, «што поступ чалавецтва не заключаецца толькі на накопліваньні даброў і спажываньні прыродных багацьцяў зямлі. Развязкаю цяперашняга крызісу ёсьць паварот да любові, якая можа перамяніць ўзаемныя адносіны і натхніць адвагаю і спачуваньнем да акружаючага нас натуральнага асяроддзя».
Патрыярх падкрэсьлівае, што цяперашні фінансавы крызіс зьяўляецца добраю нагодаю да таго, каб перамагаць праблемы чалавецтва ў новы спосаб, таму што дагэтуляшнія развязкі поўнасьцю расчаравалі. «Мы паставілі ранык у цэнтры нашых зацікаўленьняў, пачынаньняў і адначасна таксама нашага жыцьця. Мы забыліся пра тое, што цяперашнімі рашэньнямі мы намечваем будучыя пакаленьні, абмяжоўваючы магчымасьці іхніх выбараў»- сьцвярджае БарталамейІ-ы. «Нашая чалавечая эканомія, якая зрабіла нас спажывальнікамі, ўпадае на нашых вачах. Боская эканомія, якая зрабіла нас на вобраз і падабенства Стварыцеля, запрашае да любові і турботы пра стварэньне». Спосаб у які мы перажываем сябе, ў ролі спажывальнікаў ці любленых Богам стварэньняў, адлюстроўваецца спосаб, ў які мы адносімся да стварэньня»- піша на заканчэньне свайго пасланьня Патрыярх Барталамей І-ы.








All the contents on this site are copyrighted ©.