2009-09-02 15:14:55

Пасяджэньне Сусьветнай Рады Цэркваў адбудзецца ў 2013-м годзе ў Паўднёвай Карэі


31 жніўня 2009 г. у Жэневе па выніках тайнага галасавання членаў цэнтральнай камісіі Сусветнай рады Цэркваў вырашана правесці наступнае агульнае пасяджэнне дадзенай рады ў 2013 г. у паўднёва-карэйскім горадзе Бусане.


На сённяшні дзень у Паўднёвай Карэі колькасць веруючых складае 12 мільёнаў чалавек, а ў Паўночнай Карэі налічваецца дзве тысячы хрысціянаў. Наглядальнікі адзначаюць, што правядзенне агульнай сустрэчы прадстаўнікоў Сусветнай рады ў Бусане стане своеасаблівым сігналам да адзінства Цэркваў Паўночнай і Паўднёвай Карэі.
Паводле Саtholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.