Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 2-га верасьня
Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га.. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. У часе сёньняшняе аўдыенцыі Папа працягваў
свой цыкл пра Айцоў Царквы. Сьвяты Одо, якому
прысьвечана сёньняшняя катахэза жыў на пераломе ІХ-Х стагоддзяў. Захоплены Рэгулаю
Сьвятога Бэнэдыкта ўступіў у манастыр у Клюні, ў якім у 927-м годзе стаў Абатам.
Дзякуючы яму гэтае Бэнэдыктынскае Абацтва сталася цэнтрам законнае рэформы.- працягваў
Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі.- ды давала прыклад многім манастырам Эўропы. Сьвяты
Одо наведаў Абацтвы Рыму, Субьяко, на Монтэ Касыно і ў Салерно. Памёр 18-га лістапада
942-га году. Біёграфы падкрэсьліваюць яго цярплівасьць, адрачэньне ад сьвету,
турботу пра чалавечыя душы- сказаў далей Бэнэдыкт 16. Ён хадайнічаў пра мір і згоду
паміж пануючымі ўладарамі; пра зьберажэньне законнае дысцыпліны у манастырах; пра
перасьвераганьне Божых Прыказаньняў вернікамі. Турбаваўся пра хворых, моладзь і старэйшых
асоб. Быў вялікім паклоннікам Божае Маці. Называў Яе Маці Міласэрнасьці і Адзінаю
Надзеяю Сьвету. Пашыраў сярод вернікаў культ Цела і Крыві Хрыста. Перасьцерагаў
перад нягодным адпраўляньнем Сьвятой Імшы і прыйманьнем Сьвятога Прычасьця без належнае
пашаны. На прыканцы сваёй катахэзы Папа сказаў, што Сьвяты Одо заклікаў да наверненьня,
пакорнасьці, прастаты; падкрэсьліваў мінучасьць сьвету і патрэбу турботы пра Жыцьцё
Вечнае. Імкненьне да хрысьціянскай дасканаласьці, якое даручаў сваім сабратам як
і вернікам сьвецкім-асобам, хай будзе таксама і нашым заданьнем.- завершыў сваю катахэзу
Сьвяцейшы Айцец. На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў,
асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае
Блаславенства