2009-09-01 17:46:34

У Полацку паставяць помнік Мікалаю Цудатворцу


У Полацку вобраз Мікалая Цудатворцы будзе адлюстраваны цяпер не толькі на абразах, але й у скульптуры – у верасьні тут плянуюць паставіць помнік у гонар гэтага аднаго з самых шануемых праваслаўных сьвятых.

Фінансаваньне праекта зьдзяйсьняе расейскі дабрачынны фонд Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы. Мяркуецца, што помнік усталююць недалёка ад Сьвята-Эўфрасінеўскага жаночага манастыра, на месцы зруйнаванай капліцы, у якой у 1910 годзе знаходзіліся мошчы Эўфрасіньні Полацкай, якія дастаўлялі ў манастыр з Кіева-Пячэрскай лаўры.
У бліжэйшы час у Полацку павінны адкрыцца помнікі ў гонар дойліда Іаана й жаўнераў Айчыннай вайны 1812 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.