2009-09-01 17:45:48

У Менску пройдзе Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва "Панарама"


Ад 7 па 31 кастрычніка ў беларускай сталіцы пройдзе Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва “Панарама”. У імпрэзе, апрача беларускіх артыстаў, возьмуць удзел тэатральныя трупы зь Летувы, Латвіі, Расеі, Швайцарыі, Польшчы, Эстоніі, Вэнэсуэлы й Італіі.
Адчыніць фэст праграма найлепшых спэктакляў беларускіх тэатраў. У яе ўвойдзе “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Вясельле” А. Чэхава, “Бег” М. Булгакава ды іншыя пастаноўкі.
Міжнародную праграму прадставяць лепшыя тэатральныя працы апошніх гадоў, між іншым, тэатар “Пікала дэ Мілана” й швайцарскі Schauspielhaus Zurich.
У рамках фэстывалю плянуецца правядзеньне тэатральных варштатаў, творчых сустрэч з акторамі, драматургамі й мастакамі, выставы, сэмінары й канфэрэнцыі.
Арганізатарамі фэстывалю “Панарама” зьяўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. Фэст быў заснаваны ў 2004 годзе, ягоны лёзунг “Тэатар бязь межаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.