2009-09-01 17:44:56

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Япіскап Серафім прымуць удзел у кангрэсе "Renovabis"


–5 верасня 2009 г. у Фрайзінгу (Германія) адбудзецца ХІІІ Міжнародны кангрэс «Renovabis». Сёлета Беларусь на ім будуць прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Дэвіз сустрэчы — «Шукаць адзінства — захоўваць разнароднасць. Усход і Захад у экуменічным дыялогу».


Трохдзённае пасяджэнне распачнецца прэс-канферэнцыяй з удзелам старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Вальтэра Каспера.


Кангрэс будзе адкрыты рэфератам старшыні ватыканскага ведамства на тэму «Еўропа дыхае двума лёгкімі». Прамова будзе прысвечана значэнню Цэркваў усходняга абраду для Еўропы.


Беларускі праваслаўны епіскап Серафім Бабруйскі і Быхаўскі падзеліцца сваім меркаваннем адносна выклікаў плюралізму з пункту гледжання Праваслаўнай Царквы.


У межах кангрэса адбудуцца публічныя дыскусіі. Па традыцыі кожны дзень пасяджэння будзе распачынацца экуменічным набажэнствам. У мясцовай катэдры будуць цэлебравацца Нешпары ў візантыйскім абрадзе. Вынікі трохдзённай сустрэчы падвядзе генеральны дырэктар «Renovabis» айцец Дзітгер Дэмут CSRS.


«Renovabis» — акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з іх братамі з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, утвораная нямецкай Канферэнцыяй Біскупаў у 1993 г. За час свайго існавання «Renovabis» прафінансаваў больш за 4 800 праектаў у самых розных галінах душпастырскай і грамадска-дабрачыннай дзейнасці каталіцкага Касцёла ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.














All the contents on this site are copyrighted ©.