Ад 1-га верасьня новы цэнтар для іншаземцаў ў польскім горадзе Бяла Подляска
Управа па справах іншаземцаў плянуе адчыніць 1 верасьня цэнтар для іншаземцаў на тэрыторыі
гораду Белая Падляская. Аб’ект прадугледжаны на 200 месцаў для грамадзянаў іншых краінаў,
якія хадайнічаюць у Польшчы за статус уцекача. Адрамантаваны двухпавярховы будынак
будзе 19-м цэнтрам для іншаземцаў на тэрыторыі краіны. Пляцоўка будзе працаваць у
адкрытым рэжыме, а гэта значыць, што ейныя жыхары змогуць свабодна яе пакідаць. У
новай пляцоўцы будуць працаўладкаваныя жыхары гораду. Нагадаем, што ў Белай Падляскай
дзейнічае ўжо адзін цэнтар для іншаземцаў, закрытага рэжыму.