Catholic.By У святой Імшы, якую падчас візіту ў Чэхію будзе цэлебраваць Святы
Айцец Бэнэдыкт XVI, прыме ўдзел каля 100 тысяч вернікаў. У рамках замежнага падарожжа
ў Чэхію з 26 па 28 верасня 2009 г. Святы Айцец наведае Прагу, Брно і Стары Балеслаў. На
святой Імшы ў Брно запланаваны ўдзел прэзідэнта краіны Вацлава Клаўса. У ёй будуць
удзельнічаць таксама пілігрымы з Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі. У першы дзень свайго візіту
Пантыфік наведае касцёл Маці Божай Пераможцы, дзе будзе маліцца каля цудатворнай статуі
Дзіцяткi Езусa - славутай на ўвесь хрысціянскі свет. Падчас візіту Бэнэдыкта XVI
у Чэхію запланавана сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і прамова да дыпламатаў.
У Празе Святы Айцец узначаліць малітву Нешпараў, выступіць з прамовай на экуменічнай
сустрэчы і паразмаўляе з прадстаўнікамі навукі. За час візіту (які ў цэлым працягнецца
55 гадзінаў) Бэнэдыкт XVI выступіць з дзесяццю прамовамі.