2009-08-25 12:05:54

Чэхiя чакае на Папу. Напярэдадні візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у чэшскі горад Брно тут адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная навучанню Пантыфіка, а асаблівым чынам яго новай энцыкліцы «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).


Aрганізатары канферэнцыі спадзяюцца, што менавіта да гэтага дакумента будзе звяртацца Святы Айцец у сваіх гаміліях і прамовах. Візіт Папы ў Чэхію стане першым замежным падарожжам пасля публікацыі энцыклікі.У сваю чаргу, моладзь Чэхіі разважае над падарункамі для Пантыфіка. Першым з іх стане фотаальбом, які адлюстроўвае жыццё маладых католікаў у гэтай краіне. Другім жа — фінансавая дапамога для краінаў Афрыкі, якая складаецца з ахвяраванняў усіх парафій краіны. З нагоды візіту Святога Айца ў Чэхію мясцовы епіскапы накіравалі пастырскі ліст да вернікаў; адбываецца таксама малітоўная падрыхтоўка. Catholic.By








All the contents on this site are copyrighted ©.