Познань. У гэтым польскім горадзе у жнівеньскія дні многія маладыя людзі апранулі
майкі з надпісам "See you in Poznań 2010" (да сустрэчы ў Познані 2010"
Напраўду, сустрэча маладых, зарганізаваная французскай грамадой з Тэзэ, адбудзецца
ўжо сёлета, напрыканцы года. Тэзэ зьяўляецца ўнікальнай супольнасьцю, заснаванай
у 1940 г. у бургундзкім паселішчы братам Ражэ. Браты супольнасьці прыносяць абяцаньні
дзяліць адзін з адным усе матэрыяльныя і духоўныя дабры, жыць у цэлібаце (беззаганнасці)
і максімальнай простасьці. На сёньня сталая грамада налічвае каля 100 братоў, каталікоў
і членаў розных пратэстанцкіх цэркваў з больш чым 25-ці нацыянальнасьцей. Сам брат
Ражэ, які памёр 3 гады таму – пратэстант, але вядома, што на імшы памяці спачылага
Папы Рымскага Яна Паўла ІІ яго прычашчаў уласна сучасны Папа Рымскі Бэнедыкт XVI.
Ад канца 1950-х гадоў тысячы юнакоў і дзяўчат з розных краінаў пачалі прыяжджаць
у Тэзэ на тыдзень, каб браць удзел у гуртах, малітве, развагах. Апроч таго, браты
з Тэзэ праводзяць сустрэчы -- шматтысячныя і зусім маленькія, у Афрыцы, Паўночнай
і Паўднёвай Амерыцы, Азіі, Эўропе як частку “паломіцтва даверу на зямлі”. Таксама
браты-манахі зьбіраюць штогод шматысячныя пяцідзённыя сустрэчы ў адным з буйных гарадоў
Эўропы. Яны звычайна адбываюцца паміж Раством Хрыстовым паводле новага і старога
стыляў, на Новы год. Штотыдзень у Тэзэ запрашаюцца хрысціяне розных канфесій далучыцца
да жыцьця супольнасьці – зьбірацца разам з братамі тройчы на дзень для агульнай малітвы,
сустракацца з паломнікамі іншых краінаў для харчаваньня, абмеркаваньня ў малых групах,
працы. Такія сустрэчы ў Тэзэ праводзяцца для моладзі, дарослых (тых, каму ўжо споўнілася
30 год) і таксама бацькоў зь дзецьмі. Заўсёды ў Тэзэ і іншыя месцы - на маладзёвыя
сустрэчы прыяжджае і пратэстанцкая, і каталіцкая, і праваслаўная моладзь . Рэгіянальным
каардынатарам па арганізацыі паломніцтваў і маладзёвых сустрэчаў экумэнічнай грамады
Тэзэ (як для нас, беларусоў) зьяўляецца Брат Донах. Яго ведаюць у Беларусі, дзе ён
пабываў летась. Зараз ужо прыспеў момант запісацца ў групу, бо час - легкакрылы,
а некалькі месяцаў - усяго толькі імгненне.