Лондан. Царква Англіі адобрыла новую гульню, якую прыдумаў настаўнік Сцівен Стронгман.
Аўтар запачаткаваў хрысціянскую версію даўно папулярнай карткавай гульні для дзяцей.
Яна знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з біблійнымі персанажамі, выяўляе іхнае веданне
10 Божых прыказанняў ды замацоўвае іх выкананне. Стывен Стронгман - веруючы чалавек
і псіхолаг-педагог пэўны, што ў форме гульнёвага азарту лепш прышчапляюцца асновы
этыкі і веры, прычым, на простым дзіцячым узроўні.