2009-08-21 19:56:36

Ватыкан-Масква: у спачувальнай тэлеграме паведамляецца, што Папа Бенедыкт 16 глыбока журбуе дзеля трагеді на Саяна- Шушанскай ГЭС і запэўнівае аб сваёй малітве за ахвяры і іхныя сем'і.


У пасланні дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Тарчізіо Бертоне ад імя Папы гаворыцца, у прыватнасці, што "...Бенедыкт 16 запэўнівае ў тым, што малітоўна знаходзіцца блізка да членаў сем'яў, якіх напаткала гора, з параненымі і ўсім народам Расіі". Далей паведамляецца, што Папа заклікае не спыняцца і працягваць шукаць прапаўшых і не спыняць намаганняў па аказванні дапамогі ўсім пацярпелым ад гэтае катастрофы. Папа моліцца аб тым, каб Бог паслаў сілы, суцяшэнне і мір усім, каго кранула няшчасце.
На вечар пятніцы па паведамленнях расейскіх СМІ прапаўшымі, у тым ліку і сярод выратавальнікаў, лячацца 58 чалавек. Колькасць загінуўшых падаецца недакладна - ад 17 да 25 чалавек. Аварыя на вялізнай электрастанцыі адбылася раніцою 17 жніўня. Разбурана машынная заля, станцыя спыніла працу. Прычыны выясніваюцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.