2009-08-21 16:17:46

Рым. Газета "OSSERVATORE ROMANO (Рымскі аглядальнік )" змяшчае на сваіх старонках каментар і цытаты з дзённіка міністра фінансаў ЗША часоў 2-й Сусветнай вайны Генры Моргентаў


З дакумантаў відаць, што пра планы Гітлера аб знішчэнні яўрэяў ведалі кіраўнікі ЗША і Англіі, але нічога не зрабілі для выратавання выбранага народу. Тагачасны Папа Пій 12 , наадварот, патаемна імкнуўся ратаваць яўрэяй - паасобна людзей, сем'і і грамады ў розных краінах, а таксама праз дыпламатычныя кірункі. У дзённіку Генры Маргентаў, у прыватнасці, прыпамінаецца пра тэлеграму да Дэпартаменту ЗША ад 24 жніўня 1942 года, у якой гаворыцца аб планах гітлерцаў знішчыць да 4 млнаў чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Тут жа прыводзіцца цытата з дзённіка пра пасланне брытанскага Міністэрства замежных спраў аб тым, што "ратаваць яўрэяў на акупаваных тэрыторыях будзе неверагодна складана", дык значыла гэта, што на фінансавую дапамогу нельга разлічваць. З многіх запісаў выплывае, што Амерыка і Англія ці ігнаравалі, ці недаацэньвалі нават у 42 годзе планы Гітлера, якія цяпер называюцца Халакостам, што значыць планам сцерці юдэяў з зямлі. мацнейшыя краіны свету нічога не рабілі, каб перашкодзіць жудаснаму генацыду мірнага насельніцтва Еўропы. Як адзначвае газета, Папа Пій 12, якога шмат абвінавачвалі ў антысімітызме, і ў тым, што ён адкрыта не рабіў заяваў асуджэння адносна Халакосту, рабіў усё магчымае ў надзвычайнай ваеннай абстаноўцы для ратавання людзей, імкнучыся не ўцягнуць яшчэ большае кола ахвяраў у нацысцкія лагеры. Ватыкан, для аднаўлення гістарычнай праўды і добрага імя Папы Пія 12, адкрыў свае патаемныя архівы гэтага перыяду, якія вывучаюцца навукоўцамі свету, асабліва з Ізраілю і ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.