2009-08-19 16:32:59

Агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца ў сераду 19 жн. адбылася ў двары папскага Палацу ў Кастэль Гандольфа. Тут прысутнічалі й беларускія пілігрымы. "Маліцеся ўсе за святароў",- папрасіў Бенедыкт 16.


RealAudioMP3 (Прывітанне па-харвацку - голас Папы). Сваё навучанне Бенедыкт 16 прысвяціў падвышэнню фармавання святароў на прыкладзе святога 17 стагоддзя Яна Эда, сябра і паплечніка Яна Мары Віанэ - нястомнага апостала ў эпосе рэлігійных канфліктаў, 30 -гадовай вайны, якая ахапіла не толькі вялікія тэрыторыі Еўропы, але й многія сэрцы і душы. Святы Дух нарадзіў волатаў веры тых часоў. Тут Папа асабліва вылучыў французскую духоўную школу, у складзе якой і быў Ян Эд. Ён яскрава бачыў , што ў Царкве дайшлося да крызісу дзеля недастатковай падрыхтоўкі на святарства. Многія пробашчы і біскупы былі ні праўдзіва, ні інтэлектуальна - ні душою, ні сэрцам, ні розумам - падрыхтаваныя для святарскага паслугоўвання. Ян - тады пробашч ў горадзе Каэн, бачыў неадэкватнасць вялікай часткі кліру свайму пакліканню. Дык стварыў Кангрэгацыю фармацыі святарства. "У ракурсе бягучага года Святарства, - працягваў Папа, - хачу падкрэсліць апостальскую цноту святога Яна Эда, звернутую ў асаблівы спосаб на фармацыю дыяцазальнага кліру. Ягоны шлях, па якім следам пайшлі многія верныя святары, занураны толькі ў тую рэчаіснасць, што Бог любіць сваё чалавецтва. У ягонай эпосе жорсткасці і злачынстваў ён заклікаў да сэрцаў, у першую чаргу - святарскіх, каб наталяліся з палаючага сэрца Хрыста і мацярынскага - Марыі. Гэтай сардэчнай любові Хрыста і Марыі кожны святар павінен быць сведкам і апосталам. Папа Ян Павел 2 узнавіў і ўсучасніў рашэнні Трэдэнскага Сабору (1563 год) па семінарскай фармацыі, каб святары заўсёды былі спалучаныя з Хрыстом, каб былі ў Ім і ўвасаблялі Эвангелле. Дык маліцеся, дарагія браты і сёстры, за святароў", - папрасіў Папа католікаў свету - тых, што прыйшлі да яго у так спякотны дзень і тых, што слухалі праз радыё і тэлебачанне. "Аддавайцеся Езусу, - працытаваў Бенедыкт 16 святога Яна Эда, - уваходзьце ў бясконцасць Ягонага вялікага сэрца, у якое ўлітыя сэрцы Багародзіцы і ўсіх святых, каб памнажаліся любоў, міласэрднасць, ціхасць і чыстасць, цярплівасць і святасць. У гэтай інтэнсіі адспявайма жа разам малітву "Ойча наш" па-латыні!"- папрасіў Папа. Усе прысутныя - белыя, жоўтыя і чорныя, з розных кантынентаў і розных сацыяльных слаёў натхнёна зліліся разам ва ўпрошванні аб тым, каб было на Зямлі як ў Небе, каб Бог выбавіў ад злога. Перад развітаннем Папа надаў усім сваё апостальскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.