2009-08-17 15:37:18

23 жніўня ў італьянскім курортным горадзе Ріміні (Rimini) пачаўся Мітынг дружбы між народамі каталіцкага Руху "Comunione e Liberazione"( уз'яднанне і вызваленне)


Сёлета - ён юбілейны, 30-ты " Meeting" ад ягонага запачаткавання ў 1979 годзе з падназвай "30 гадоў дыялогу". Тэма сёлетняй сустрэчы "Зведанне - заўсёды важная падзея"
Каля 700 тысяч чалавек былі за 30 год уключаныя ў праекты дыялогу цывілізацый. Мэтаю "Meeting di Comunione e Liberazione " y Ріміні было і застаецца паглыбленне сувязей культурнага, рэлігійнага і палітычна-плюралістычнага характару між усімі людзьмі добрае волі дзеля падвышэння міру і свабоды. Мітынг заўсёды вельмі чуллівы да драматычных сітуацый і гуманітарнай дапамогі, дык запрашае да сябе сведкаў розных падзей - як жудасных трагедый, так і радасных стваральных выяў сучаснага грамадства. Дыскусіі, сустрэчы і дакументальныя сведчанні суправаджаюцца творчымі падзеямі: пройдуць канцэрты, выставы, фільмы. На юбілей прыбудуць на Міжземнамор'е першыя заснавальнікі мітынгу, а таксама старшыня гэтай арганізацыіі пры ААН, аглядальнік ад Святога Пасаду і прэзідэнт Фундацыі Мітынгу.
«Сустрэча ў Рыміні дазваляе глыбей пазнаць матывы, дзеля якіх мы павінны быць хрысціянамі ў нашу эпоху, а таксама дазваляе ўзняць пытанні і выклікі, якія перад вераю ставіць наш час», — чытаем у пасланні, якое ад імя Пантыфіка зачытаў удзельнікам сустрэчы Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Ватыканскі герарх даў пашырaнае тлумачэнне тэмы сёлетняй сустрэчы, у якім невыпадкова гучыць тэрмін «падзея». Менавіта гэтым паняццем заснавальнік руху кс. Луіджы Джуссані даваў апісанне натуры хрысціянства, яkoe не з’яўляецца мёртвай дактрынай, але падзеяй сустрэчы чалавека з Езусам.«Тое ж самае можна сказаць пра чалавечае пазнанне, — заўважыў Дзяржаўны сакратар. — Бо яно не з’яўляецца нейтральным назіраннем, але сустрэчай з прадметам даследаванняў. Гэта датычыць нават прыродазнаўчых навук, у якіх „перспектыва назіральніка з’яўляецца фактарам, які абумоўлівае вынік навуковага эксперыменту“». «Дзеля таго, каб пазнаць, неабходна мець „сімпатыю“. Любіць жа — гэта значыць мець жаданне пазнаць. Такім чынам нараджаюцца адносіны паміж праўдай і любоўю», — падкрэслівае Свяцейшы Айцец у сваім пасланні, адрасаваным ўдзельнікам Meeting di Comunione e Liberazione.









All the contents on this site are copyrighted ©.