"Усе святыя, асабліва мучанікі з'яўляюцца сведкамі Бога,Які ёсць Любоў. Deus caritas
est", - сцвердзіў Папа на супольнай з тысячамі вернікаў малітве Анёл Панскі ў нядзелю,
9 жніўня.
-Сучасны нігілізм
і нацысцкія лагеры - вынік адрачэння ад Бога. Мучанікі даказваюць, што любоў перамагае
смерць ,- сцвердзіў у сваім бацькоўскім навучанні Бенедыкт 16. Ён указаў на постаці
святых розных часоў, у тым ліку Эдыт Штайн і Максімільяна Кальбэ, забітых у Асвенцыме
ў гады 2 Сусв. вайны. "Нацысцкі лагер, як любы лагер смерці - гэта сымбаль крайняга
зла. Ён указвае ступень граху, да якога даходзіць чалавек, спагнаўшы з сабе Бога.
Калі чалавек замяняе Бога самім сабой і ўзурпуе ўладу даваць ці адбіраць жыццё ці
смерць, прысвойвае сабе права вырашаць што ёсць дабром, а што злом - гэта пекла,
якое адкрываецца на зямлі. ..Тэрэза Бенедыкта Крыжа(Эдыт Штайн) нарадзілая ў яўрэйскай
веры, але была захоплена Хрыстом ў сталым узросце, дык сталася манашкай -кармелітанкай
і запячатала сваё жыццё мучаніцтвам. Святы Максімільян Кальбэ - сын Польшчы і духоўны
патомак Францішка Асізскага - вялікі апостал Беззаганнай Марыі. Іншыя цудоўныя постаці
мучанікаў Рымскае Царквы: гэта - Папа Панцыян, святы Іпаліт і дыякан Ларэнца - сведкі
неадракальнай веры ажно да праліцця крыві. "У працягу гэтага года святарства будзем
маліцца на Дзевы Марыі, - прыклікаў Папа, - каб дапамагла ўсім, асабліва святарам,
дайсціся да святасці на прыклад гераічных сведкаў веры і адданасці - святых! Яны
абуджаюць нас раздумваць над глыбокаю процьмаю між атэістычным гуманізмам нашых часоў
і хрысціянскім гуманізмам. Гэты анты-тэзіс прасякае ўсю гісторыю людства, але напрыканцы
2-га Тысячагоддзя асягнуў крытычнага ўзроўню і нарадзіў сучасны нігілізм. З аднаго
боку, існуюць філасофіі і ідэалёгіі, якія часцей выліваюцца ў моду думання і дзеяння
дзеля ўзвышэння эга-свабоды як адзінага прынцыпа жыцця, як альтэрнатывы Богу. Гэта
дае пераўтварыць " эго - я" чалавека - ў бога, які можа чыніць сваю волю. З іншага
берагу ракі жыцця на нас сузіраюць святыя - практыкі Міласэрднасці, якія даюць надзею
і выяўляюць сапраўднае чалавечае аблічча, што адлюстроўвае Бога, бо чалавек створаны
на Ягоны вобраз і падабенства. Ісці іхным шляхам - адзіны спосаб адказаць на выклікі,
што палягаюць у аснове глыбокага крызісу сучаснага свету. Гэта - канчатковы і веры
поўны адказ, бо гэта адказ любові, укарэненай у праўдзе,"- зазначыў Папа. Напрыканцы
сумеснай малітвы, на якую у папскую летнюю рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа сабраліся
тысячы вернікаў, Бенедыкт 16 прывітаў іх у розных мовах. Сёння перадаем яго слова
па-польску: