Рыхтуемся да сусветнага Дня міру. Папа Бенедыкт 16 азначыў тэму свайго паслання да
яго:"Калі жадаеш узрошчваць мір - аберагай стварэнне!"
Ад сутрэчы ў Стакгольме (1972год), калі была скліканая 1-я Канфярэнцыя па навакольным
асяроддзі, Святы Пасад не стамляецца ўказваць, што ані катастрафічныя запалохванні
некаторых груп, ані аптымізм прыхільнікаў хвалёвага развіцця не звальняюць ад адзінага
шляху для дабра ўсяго сварэння - павагі да універсальнага парадку, укладзенага Творцай,
імкнення да сацыяльнай роўнасці ва ўсведамленні ўсімі людзьмі і народамі абсалютнай
ўзаемаўзалежненасці." Неабходна абнавіць пачуццё справядлівасці , што дапаможа спыніць
дэградацыю навакольнага асяроддзя", - указвае на гэтыя акцэнты старшыня Рады кардынал
Ренато Марціно ў сваім інтэрв'ю для нашага радыё. Як звычайна,
у першы дзень Новага году каталіцкая Царква адзначае Дзень міра. Ад 1 студзеня 2010
года Рымскі Папа звяртае асабліва нашу ўвагу на першачарговую неабходнасць штомінутна
думаць пра захаванне жыцця на Зямлі, што спалучана з клопатам пра экалёгію. Неабходна,
каб кожны член вялікай сям'і людзей усвядоміў сціслыя сувязі, якія існуюць між усімі
ў глабалізаваным і ўзаемаўзалежненым свеце, між стварэннем і спрыяннем дабру свету.
Гэтыя цесныя повязі ўсё больш ускладняюцца ў сувязі з праблемамі, спалучанымі з натуральным
асяроддзем абітання чалавека, выкарстаннем рэсурсаў, кліматычнымі зменамі , прымяненнем
біятэхналёгій, дэмаграфічнымі выбухамі. Папская рада «Justitia et Pax (справядлівасць
і мір)» у сваім аб'вяшчэнні аб выбранай Папам тэме і каментарамі, указвае, што Свяцейшы
Айцец Бэнэдыкт 16 у сваёй апошняй сацыяльнай Энцыкліцы "Міласэрднасць у праўдзе"
звяртае ўвагу на неадкладную неабходнасць калектыўна займацца прыродаахоўнымі дзеяннямі.«Калі
чалавечая сям’я не зможа супрацьстаяць новым выклікам праз усведамленне справядлівасці
і грамадскай роўнасці, а таксама міжнароднай салідарнасці, ёй пагражае насілле ў адносінах
паміж народамі сучасных і будучых пакаленняў», — перасцерагае Папская рада «Justitia
et Pax».Яна ўказвае, што ў пасланні будзе падкрэсліваецца таксама паўсюдны абавязак
шанавання супольнага дабра, якое прызначаецца для ўсіх.«Абавязак аховы асяроддзя —
гэта пачуццё адказнасці, якое павінна ўзмацняцца ў сувязі з экалагічным крызісам і
выклікамі, якія патрабуюць глабальнага абмеркавання праблемы», — адзначаецца ў паведамленні.