2009-07-30 18:51:25

Bыканаўчы камітэт урада Тайваня занёс папраўкі ў дзеючы закон аб абортах.Сярод іншага, уключаны трохдзённы перыяд чакання і роздуму для жанчын, якія жадаюць здзейсніць аборт, - паведамляе Хрысціянскі Мегапартал www.invictory.org


Улады лічаць, што за гэтыя тры дні меркаванне жанчыны можа змяніцца, і яна не захоча звяртацца да гэтай практыкі. У цэлым, прапанаваныя папраўкі накіраваныя на ўскладненне доступу да абортаў.Занясенне паправак у заканадаўства звязаназ тэмпамі, якімі расце колькасць абортаў ў краіне. Па дадзеных даследавання 1992 года, апублікаванага ў Часопісе каралеўскага грамадства, аборт здзяйснялі каля 46% усіх жанчын краіны. У інтэрв'ю Associated Press некалькі кіроўных тайваньскіх гінеколагаў адзначылі, што колькасць абортаў можа перавышаць колькасць народжаных за год. А гэта значыць, быць вышэй за 230 000 выпадкаў. Прапанаваныя папраўкі зробяць абавязковай кансультацыю з лекарам жанчыны, якая вырашыла зрабіць аборт. Непаўналетнія цяжарныя павінны будуць атрымаць дазвол ад сваіх бацькоў або апякуноў. Акрамя таго, паміж заяўкай на аборт і яго здзяйсненнем будзе вытрымлівацца паўза ў тры дні. Практыка абортаў была легалізаваная ў Тайвані ў 1984 году. Нягледзячы на легалізаванне практыкі, незамужнія жанчыны могуць здзяйсняць аборты толькі ў тых выпадках, калі цяжарнасць з'яўляецца вынікам згвалтавання або інцэсту, а таксама калі бацька дзіцяці жанаты на іншай жанчыне. Арганізацыі ў абарону жыцця ўспрынялі папраўкі з натхненнем, адзначыўшы важнасць паніжэння ліку абортаў, якія здзяйсняюцца ў краіне.









All the contents on this site are copyrighted ©.