Італія: кардынал Бэртонэ пазнаёміў палітыкаў з новаю Энцыклікаю Папы
“Прапановы зьмешчаныя ў Энцыкліцы “Карытас ін вэрытатэ” не ёсьць накіраваныя толькі
да веруючых. Яны прытрымліваюцца антрапалагічных асноваў”- сказаў кардынал Тарчызіё
Бэртонэ, азнаямляючы італьянскіх палітыкаў розных груповак з найнавейшым папскім дакумантам.
На сустрэчу са сьветам палітыкі 28-га ліпеня запрасіў Дзяржаскратара Ватыкану старшыня
італьянскага сэнату Рэнато Скіфані. Кардынал Бэртонэ зьвярнуў увагу на пастаяннае
навучаньне Бэнэдыкта 16 аб годнасьці і правах чалавека. Папа заўсёды падкрэсьлівае,
што маюць яны аснову ў натуральным законе, ўпісаным у сэрцы чалавека і прысутным у
розных культурах і цывілізацыях. Сьвяценйшы Айцец гаварыў аб гэтым, між іншым, у
сядзібе ААН, калі адведаў яе ў мінулым годзе. Азнаямляючы з галоўнымі тэмамі Энцыклікі
кардынал Бэртонэ падкрэсьліў, што ўказваюць яны прычыны цяперашняга глабальнага крызісу