2009-07-29 12:37:31

Серада 29-га ліпеня была апошнім днём канікулаў Бэнэдыкта 16


Вобласьць Інтрод, дзе адпачываў Папа, вырашыла прызнаць яму званьне пачэснага грамадзяніна. Айцец Фэдэрыко Лёмбардзі, які знаходзіцца з Папам у Ле Комб сказаў, што Сьвяцейшы Айцец канчае свае канікулы ў вялікай радасьці духа, працягваючы свае заняткі чытаньнем лектуры, роздумамі і малітваю.
“Папа, апрача кароткіх прагулак, звычайна рабіў даўжэйшыя вячэрнія шпацыры. Дзень 29-га ліпеня будзе гэта час разьвітаньня з усімі.- а іх многа, якія ўнесьцлі свой ўклад у тое, каб знаходжаньне Папы у Ле Комб было бясьпечным і Папа мог добра адпачыць”- сказаў Ватыканскаму Радыё прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Айцец Лёмбардзі дадаў яшчэ, што гміна Інтрод вырашыла прызнаць Наступніку Сьвятога Пятра званьне пачэснага грамадзяніна. “Можна прадбачыць, што пасьля адабрэньня Папам у найбліжэйшых месяцах дэлегацыя уладаў вобласьці прыбудзе ў Рым, каб афіцыяльна ўручыць Бэнэдыкту 16 гэтае грамадзянства”- сказаў айцец Лёмбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.