2009-07-29 12:36:33

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор г. Мінска - адзіны з праваслаўных храмаў, дзе адбываюцца рэгулярныя богаслужэнні на беларускай мове.


Вядомыя праваслаўныя святары падтрымалі зварот да вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі аб неабходнасці пашырэння беларускай мовы . 203 чалавекі - сябры і прыхільнікі ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" звярнуліся да вышэйшых дзяржаўных уладаў Беларусі - Прэзідэнта А.Лукашэнкі, Старшыняў абедзвюх Палатаў Нацыянальнага Сходу Б.Батуры і Ў.Андрэйчанкі, Прэм'ер міністра С.Сідорскага, а таксама да "міністраў і ўсіх грамадзян Беларусі" - са зваротам, у якім звярнулі ўвагу на цяжкі стан беларускае мовы ў грамадстве, а таксама на неабходнасць мераў па абароне, захаванні і пашырэнні беларускае мовы. Пад зваротам паставілі свае подпісы таксама дзяржаўныя чыноўнікі і апазіцыянеры, навукоўцы, пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва, студэнты, рабочыя.Зварот падпісалі і праваслаўныя святары - двое з Беларускай Праваслаўнай Царквы: прот. Георгій Латушка, настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскага сабору г. Мінска, прот. Сергій Гардун, дацэнт Мінскай Духоўнай Акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Інстытута тэалогіі БДУ -- святар, намаганнямі якога зроблены шэраг перакладаў богаслужбовых тэкстаў на беларускую мову, удзельнік Біблійнай камісіі Беларускага Экзархату; апроч названых,"Зварот" быў падпісаны і прот. Леанідам Акаловічам, святаром непрызнанай і некананічнай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай (т.з.Народнай) Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.