2009-07-29 12:36:51

Памёр адзін з заснавальнікаў ЗБВБ- айцец Янка Абабурка


У Вялікай Брытаніі 23-га ліпеня 2009г. на 88-м годзе жыцця памёр адзін з заснавальнікаў Згуртавання Беларусаў Вялікай Брытаніі, айцец Янка Абабурка.
Ён нарадзіўся 1 верасня 1921 г. ў в.Морач Нясвіжскага павету (сёння Клецкі р-н Мінскай вобл.). У гады вайны служыў у Арміі Андэрса. Ад ліпеня 1947 – сябра Згуртавання Беларусаў ў Вялікай Брытаніі. Быў актывістам парафіі Жыровіцкай Божай Маці Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Браў актыўны ўдзел у грамадскім і царкоўным беларускім жыцці ў Вялікабрытаніі. Ад 1953г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў.
13 кастрычніка 1963 г. у Карлсруэ (Нямеччына) высвечаны ў святары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапалітам УАПЦ Ніканорам (Абрамовічам). Ініцыятар набыцця царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Апекаваўся прыходамі БАПЦ у Манчэстэры, Брадфардзе, Нотынгаме, Бірмінгаме, Лондане, Кэмбрыджы. Быў кіраўніком БАПЦ у Вялікабрытаніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.