2009-07-25 10:15:49

Бэнэдыкт 16 на Нешпарах у Аосьце: сілаю Бога ёсьць ласка і прабачэньне


Гэтым набажэнствам Папа ўвекавечыў 900-т годдзе сьмерці Сьвятога Анзэльма. Вялікі тэалог і філазоф, доктар Царквы і былы арцыбіскуп Кантэгбэры, паходзіў менавіта з Даліны Аосты. Памёр у 1109-м годзе. З нагоды ягонага юбілею адноўлена Катэдру, ў якой 24-га ліпеня адбылася папская літургія з удзелам 400-х асабовае групы духавенства і прадстаўнікаў парафіі.
У казаньні Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што без Бога сучаснаму чалавеку нехапае пункту аднясеньня. Дзеля гэтага трэба дапамагаць людзям пазнаць Яго. Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да малітвы з Нешпараў, якая ў лацінскай вэрсыіі пачынаецца воклічамі да міласэрнага і ўсемагутнага Бога., які “не дзейнічае супраць дабру, супраць любові і супраць свабодзе, таму што Ён сам ёсьць дабром, любоў”ю і свабодаю. Ён сам ёсьць ахоўнікам нашае свабоды”.
Вяршынёю ўсемагутнасьці Бога- працягваў Сьвяцейшы Айцец- ёсьць Ягоная міласэрнасьць і прабачэньне. Чалавечая пэрспэктыва усемагутнасьці абмяжоўваецца толькі да земскіх канцэпцый эканамічных ці ваенных магутнасьцей , якія становяць толькі пагрозу для сьвету. Абьяўленьне нам гаворыць.- сказаў Папа.- што так не ёсьць. Сапраўдная сіла выяўляецца ў ласцы і прабачэньні. Дзеля гэтага Хрыстос адкупіў сьвет цярпеньнем. Бог цярпеў і ў Сыну церпіць за нас. Гэта вяршыня ўсяго: Бог здольны цярпець разам з намі і за нас. У нашых цярпеньнях мы не самі.
Далей Бэнэдыкт 16 задаў пытаньне: чаму Сын Чалавечы цярпеў за збаўленьне сьвету? Заўважыў, што было гэта неабходна, таму што на сьвеце існуе акіян зла, нясправядлоівасьці і насільля. Бог не можа гэтага ігнараваць. Прабачыць гэта значыць перамяніць акіян нясправядлівасьці большаю сілаю:- менавіта любоў”ю. Дзеля гэтага існуе няскончаная рака дабраты і любові. Дзеля гэтага Бог прабачае, пераменьваючы сьвет- сказаў Папа.
Набажэнства ў Аосьце было адпраўлена на італьянскай і французскай мовах. На заканчэньне Нешпараў Сьвяцейшы Айцец выйшаў навонкі катэдры і падзякаваў за супольную малітву жыхарам гораду, якія маліліся ў часе вялікага дажджу. Папа пажадаў ім удалых канікулаў, але без выпадкаў, як гэта здарылася яму самому.
Бэнэдыкт 16 быў другім Папам, які адведаў катэдру ў Аосьце. Ян Павал ІІ быў там у 1986-м годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.