2009-07-24 14:05:32

Бэнэдыкт 16 на канікулах: сустрэча з дзецьмі ды праверка правае рукі


У пятніцу 24-га ліпеня Папа прайшоў кантроль зламанага запасьця правае рукі. Тымчасам Сьвяцейшы Айцец не толькі адпачывае, але вывучае таксама дакуманты, якія тычацца кіраваньня Касьцёлам. На адной з прагулак Папа прыпадкова сустрэў групу дзяцей дык затрымаўся з імі. Як сказаў Ватыканскаму Радыё айцец Фэдэрыко Лёмбардзі, Прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, “была гэта вельмі сымпатычная сустрэча; адно дзіця напрыклад расказала Сьвяцейшаму Айцу, што зімою ў Val di Rhemes дзе жыве, гурбы сьнегу сягаюць амаль 6-ці мэтраў. Гэта выклікала зьдзіўленьне ў Папы, які запытаўся: як жа жывецца, калі так многа сьнегу”.
“У сераду 22-га ліпеня кардынал Тарчызіё Бэртонэ прывёз Папу розныя дакуманты, якія тычацца кіраваньня Касьцёлам- працягваў айцец Лёмбардзі. Цяпер Бэнэдыкт 16 вывучае іх.
У суботу раніцай 25-га ліпеня Папа будзе мець кантрольныя радыёлягічныя дасьледаваньні рукі. Айцец Лёмбардзі дадаў, што Сьвяцейшага Айца будуць аглядаць, апрача двух ватыканскіх лекараў, таксама артапэд, які аперыраваў зламаную руку, ды артапэд рымскае бальніцы “Баніфратаў”. Менавіта гэты апошні будзе мець пад апекаю Бэнэдыкта 16 пасьля яго вяртаньня ў Кастэльгандольфо.
Тымчасам пастаянна з цэлага сьвету надыходзяць да Папы пажаданьні хуткага аздараўленьня між іншых, ад гішпанскае каралеўскае пары, ад Канцлера Нямеччыны Анджэлы Мэркэль ды былога Прэзыдэнта Італіі Карла Азэлія Чампі.








All the contents on this site are copyrighted ©.