2009-07-23 12:47:12

Выпускнікі ўнікальнай Ватыканскай школы палеаграфіі, дыпламатыі і архівістыкі Сакрэтнага архіва Святога Пасаду атрымалі дыпломы


Пры горадзе-дзяржаве дзейнічае некалькі школ і майсэрань, якія перадаюць стагоддзямі веды і рамёствы, невядомыя ніякім іншым навучальным установам. Сярод дыпламаваных спецыялістаў у вышэйназываных прафесіях ёсць маладыя людзі - дзяўчаты і хлопцы - некалькіх нацыянальнасцей. Большасць з іх - італьянцы, ёсць бяльгійцы, немцы, гішпанцы, адна перуанка. Цікава, што напрацягу навучання студэнты адразу пачынаюць працаваць з надзвычайнай каштоўнасці кнігамі і іншымі дакумантамі з Ватыканскай бібліятэкі, за часовую дэманстрацыю якіх Музеі свету плацяць мільёны долараў. Ватыканская газета "OSSERVATORE ROMANO (Рымскі аглядальнік)" падрабязна расказвае пра экзамены, якІя, як паведамляе, "бліскуча" здалі 6 выпускнікоў. Астатнія паэтапна адсеяліся. Экзамены былі: па старажытнагрэцкім і лацінскім правапісу, чытанні манускрыптаў і кніг на некалькіх старажытных і сучасных мовах, па агульнай дыпламатыі і кананічнай дыпламатычнай графіцы, папскай дыпламатыі, кадыкалогіі, архівістыцы і сігілаграфіі. У экзаменацыйную камісію ўвайшлі выдатныя царкоўныя дзеячы і свецкія навукоўцы. Папярэдне быў чарговы набор у гэтую гадзічную Школу на базе ўжо завершанай вышэйшай адукацыі. У наступным навучальным годзе ў школу пры Сакрэтных Архівах Ватыкана набрана 24 юнакі і дзяўчаты. Прыгадаем, што архівы хаваюць найбольш каштоўныя дакуманты і сведчанні, спалучаныя з таямніцай Бога і чалавецтва. На запатрабаванні некаторых экстрэмісцкі настроеных навукоўцаў адкрыць усе сакрэты, Святы Пасад адказвае негатыўна напрацягу дзесяціддзяў дзеля непадрыхаватнасці і абмежаванасці навуковага тэхнакратычнага гарызонту, асягнутага сучасным чалавецтвам.







All the contents on this site are copyrighted ©.