2009-07-22 13:04:42

Бэнэдыкт 16 прывітаў спартсменаў і ўдзельнікаў Tour de France


Знаходзячыся на адпачынку ў мясцовасці Ле-Комб, Сьвяцейшы Айцец прывітаў удзельнікаў знакамітай шматдзённай велагонкі Tour de France, траса якой пралягае недалёка ад месца адпачынку Папы.
Бэнэдыкт 16 накіраваў сардэчныя прывітанні да ўсіх удзельнікаў велагонкі і яе арганізатараў. Павіншаваў таксама ўсіх спартсменаў і пажадаў, каб справа, якой яны сябе прысвяцілі, садзейнічала цэласнаму развіццю асобы і суправаджалася павагай маральных вартасцяў і адукацыйных намаганняў, — адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным 21-га ліпеня Прэс-службай Апостальскай Сталіцы.
“Той факт, што Папа вітае спартсменаў- сказаў айцец Фэдэрыко Лёмбардзі, прэсавы прадстаўнік Ватыкану.- падтрымліваючы станоўчыя вартасьці спорту, якія спрыяюць узрастаньню чалавечае асобы, спалучаецца несумненна з духам прыязьні і заахвочаньня да ўсяго, што ў чалавечай дзейнасьці добрае і ў летнім часе ўпісваецца ў адпаведны кантэкст”.








All the contents on this site are copyrighted ©.