Двое астранаўтаў NASA прынялі ўдзел у стварэнні сацыяльнага відэароліка каталіцкай
арганізацыі Fidelis, накіраванага супраць абортаў. У 45-секундным відэароліку дэманструюцца
ультрагукавыя здымкі, відэазапіс першых крокаў дзіцяці і дакументальныя кадры высадкі
Ніла Армстранга на Луну. За кадрам гучаць словы Армстранга «гіганцкі скачок для ўсяго
чалавецтва». Згодна з праектам аўтараў, рэклама павінна нагадваць гледачам пра
важнасць чалавечага жыцця і патэнцыял кожнага дзіцяці. На прэзентацыі роліка выступілі
астранаўты NASA Джозэф Кервін і Джын Кранц. Дарэчы, 20 ліпеня 2009 г.
спаўняецца 40 гадоў з таго дня, калі амерыканскія астранаўты высадзіліся на Луну.