2009-07-21 12:57:04

Францыя: Патрыярх Барталамей І на Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў



У Ліёне адбываецца 13-я Канфэрэнцыя Эўрапэйскіх Цэркваў. Ейны лозунг гучыць: “Мы пакліканыя да адзінай надзеі ў Хрысьце”. Сярод гасьцей ёсьць Праваслаўны Усяленскі Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І ды Патрыярх Данііл, галава Румынскае Праваслаўнае Царквы.
У сваім слове на форуме ў Ліёне Партрырх Барталамей І сказаў, што “толькі вядучы дыялог і шчыльна супрацоўнічаючы паміж сабою Цэрквы будуць у стане абвяшчаць сьвету Эвангэльле Хрыста ў пераканаўчы і пасьпяховы спосаб”. У гэтым кантэксьце ён зрабіў заклік , каб і Каталіцкі Касьцёл прыступіў да гэтага форума. Ён падкрэсьліў, што “супрацоўніцтва Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў з Радаю Канфэрэнцыі Біскупаў Эўропы ёсьць чымсьці неабходным і канструктыўным”. Каталіцкі Касьцёл не належыць да Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў, але ад некалькі дзесяткаў гадоў актыўна супрацоўнічае з ёю. “Будучыня Эўропы, будаваная без хрысьціянскіх вартасьцяў, - сказаў далей Барталамей І.- з”явіцца смутнаю і няўпэўненаю”. Адсюль неабходнасьць вядзеньня пасьпяховага дыялогу не толькі паміж паасобнымі Цэрвамі, але таксама з эўрапэйскімі ўстановамі ў галіне палітыкі, эканомкі і сацыяльных спраў. “З гэтае дарогі няма павароту. Не толькі яна неабходная, але проста становіць для нас імпэратыў”- падкрэсьліў Патрыярха, прапануючы стварэньне ўсеагульнае канфэрэнцыі ўсіх хрысьціянскіх Цэркваў Эўропы.
Канфэрэнцыя Эўрапэйскіх Цэркваў узьнікла ў 1959-м годзе. Належыць да яе 126-ць Цэркваў праваслаўнае, пратэстанцкае і старакаталіцкай традыцыі, а таксама 43-ы арганізацыі з усіх краін Старога Кантынэнту.
Яе перашапачатковаю мэтаю быў дыялог паміж хрысьціянскімі Цэрквамі Эўропы ў цяжкіх часах жалезнае заслоны. Сёньня заданьні Канфэрэнцыі крышку зьмяніліся: яе галоўныя турботы гэта ўтрыманьне міру ў Эўропе ды дзеяньне ў карысьць прымірэньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.