2009-07-21 12:56:09

Прыменена найлепшая тэрапія для Папы


Бэнэдыкт 16 працягвае свае канікулы ў Гарах Аосты. Пасьля візыту ў Романо Канавэзэ Сьвяцейшы Айцец адпачывае, - сказаў айцец Лёмбардзі, які прабывае з Папам у мястэчку Ле Комб. Заява спалучана з тым, што італьянскія масс-мэдыя вядуць спэкуляцыі, быццам-бы зламаньне запасьця правае рукі можна было б лячыць лепш. Айцец Лёмбардзі сьцвердзіў, што няма прычынаў да распальваньня неспакояў, таму што прыменена найлепшая тарапія.
“Характар хірургічнай працэдуры і спосаб, ў які яе праведзена, выбрана пасьля ўважнай разважлівасьці кампетэнтных асоб,”- сказаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану, падкрэсьліваючы, што ўзята пад увагу непасрэднае веданьне пацыента і канкрэтныя абаставіны. Паводле айца Фэдэрыко Лёмбардзі, розныя думкі выказаныя лекарамі, маюць характар,большасьцю тэаратычны. “Яны не ў стане ўзяць пад увагу ўсе вырашальныя фактары, гэта значыць непасрэднае веданьне стану здароў”я пацыента, як таксама і абаставіны у якіх ён знаходзіцца. Гэта ёсьць вырашальным у прыпадку гэтай праведзенай аперацыі. Думаю, што можна тут мець поўны давер, што ў канкрэтным прыпадку была гэта развязка найбольш разумная і найлепшая, якую можна было зьдзейсьніць. Няма ніякіх прычын да распальваньня неспакояў”- сказаў прадстаўнік прэсавай залі Ватыкану.







All the contents on this site are copyrighted ©.