2009-07-20 13:06:24

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 19-га ліпеня


Міма зламаньня запасьця правае рукі Папа Бэнэдыкт 16 не зьмяніў сваіх планаў. У нядзелю 19-га ліпеня ў Романо Канавэзэ прыбыў з Ле Комб, дзе адпачывае на летніх канікулах. Папа затрымаўся на некалькі хвілін у парафіяльным Касьцёле Сьвятых Пятра і Солютора. Групе чакаючых яго хворых Сьвяцейшы Айцец з умешкай паказаў сваю руку ў гіпсе. Папа падзякаваў усім , якія ў гэтых днях праявілі яму блізкасьць і сімпатыі, таксама цераз малітвы. “Перад усім дзякую лекарам і мэдычнаму персаналу з Аосты, якія ў так кампэтэнтны спосаб і прыязна заняліся мною. Хачу падзякаваць як цывільным уладам так і касьцельным ды ўсім звычайным людзям, якія напісалі да мяне або ў іншы спосаб праявілі мне сваю блізкасьць”- сказаў Бэнэдыкт 16.
Папа прыбыў у Романо Канавэзэ таму што, гэта родная мясцовасьць яго найбліжэйшага супрацоўніка, кардынала Тарчысіё Бэртонэ.
У паўднёвым разважаньні Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да сьведчаньня веры, якое на працягу стагоддзяў фармавала ў насельніцтве Романо Канавэзэ дзьве прыкметы: менавіта любоў і прывязанасьць да працы. Цяпер- сказаў Папа- многія сем”і перажываюць там цяжкасьці, што спалучаныя з павялічэньнем безпрацоў”я.
RealAudioMP3
Дарагія прыяцелі не ўпадайце на духу. Божы Провід заўсёды дапамагае тым, што робяць дабро і тым, што пашыраюць справядлівасьць. Дапамагае тым, якія не думаюць толькі аб сабе, але і аб іншых, якія яшчэ ў горшай сітуацыі. Папа сказаў далей, што тамашнія жыхары добра аб гэтым ведаюць, таму што іхнія дзяды з недахопу працы мусілі эміграваць. Пазьней, з эканамічным разьвіцьцём надыйшлі часы дабрабыту і да іх прыбывалі людзі як з Італіі так і з-за мяжы. “Асноўныя вартасьці сям”і і чалавечага жыцьця, здольнасьць супраціўляцца цяжкасьцям і самаахвяраваньне, моцная сувязь з хрысьціянскаю вераю цераз парафіяльнае жыцьцё і асабліва ўдзел у Эўхарыстыі, на працягу стагоддзяў былі для вас крыніцаю сапраўднае сілы”,- сказаў Бэнэдыкт 16. Папа пажадаў, каб гэтыя самы вартасьці дапамаглі і сучасным пакаленьням з надзеяю будаваць сваю будучыню, ў турбоце пра сапраўды салідарнае і братэрскае грамадзтва, ў якім розныя асяроддзі, ўстановы і эканоміка будуць пранікнутыя духам Эвангэльля.
Зьвяртаючыся да моладзі Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў патрэбу думаньня аб маладых людзях у пэрспэктыве выхаваньня. Трэба пытацца, якую культуру ім прапануецца, якія прыклады і стылі жыцьця ставяцца перад імі. “Моладзь мае многа магчымасьцяў, аднак трэба ёй дапамагчы пераадолець спакусу лёгкіх і падманлівых дарог, каб здолела адшукаць дарогу поўнага і сапраўднага жыцьця”- падкрэсьліў Папа. Дыяцэзальную супольнасьць Бэнэдыкт 16 заахвоціў да заангажаваньня на ніве адукацыі ды да падтрымліваньня пакліканьняў.
Пасьля малітвы “Анёл Гасподні” Папа паабедаў у доме кардынала Бэртонэ з яго сямёй ды прыяцелямі, пасьля чаго вярнуўся да сваёй рэзыдэнцыі ў Ле Комб.








All the contents on this site are copyrighted ©.