2009-07-20 13:10:33

Айцец Фэдэрыко Ломбардзі: Папа не зьменіць выкацыйных планаў


Папа Бэнэдыкт 16 адчувае сябе добра і вучыцца жыць з гіпсам на запасьці правае рукі. Так прэсавы прадстаўнік Ватыкану акрэсьліў стант здароў”я Папы. Выпадак у ніякі спосаб не мае ўплыву на зьмену планаў Папы. “Найбольшым вынікам зламаньня ёсьць тое, што Сьвяцейшы Айцец мусіць адмовіцца ад ручнога пісаньня, так як меў гэта ў планах на найбліжэйшыя дні”- сказаў айцец Лёмбардзі. Аднак,- як сьцвярджае прэсавы прадстаўнік Ватыкану- стан здароў”я Папы напаўняе бадзёрасьцю і ўпадак Папы можна прызнаць за замкнцутае пытаньне”. Дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы пацьвердзіў ўсе здарэньні планаваныя з удзелам Папы на працягу найбліжэйшых дзён.
У пятніцу 24-га ліпеня ў Касьцёле ў Аоста Папы адслужыць Вячэрню а ў наступную нядзелю 26-га ліпеня адгаворыць разам з вернікамі паўднёвую малітву “Анёл Гасподні ў сваёй рэзыдэнцыі ў Ле Комб. Ватыканскі прэсавы прадстаўнік пацьвердзіў, што Бэнэдыкт 16 астанецца ў Даліне Аосты так, як планавана,- значыць да 29-га ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.