2009-07-17 13:40:09

Cвяты Пасад. Папа Бенедыкт 16 прызначыў Генеральным сакратаром Губернатарства горада-дзяржавы Ватыкан монс. Вігано і зрабіў яшчэ некалькі новых прызначэнняў.


Монсіньёр Карло Маріа Вігано раней служыў легатам Папскіх Прадстаўніцтваў. Ён замясціў 56-гадовага біскупа Ренато Бокардо, якога Папа прызначыў ардынарыем ітльянскай дыяцэзіі Спалета-Норча, надаючы яму годнасць арцыбіскупа.Новы арцыбіскуп служыў на дыпламатычных пасадах ад 1982 году, прадстаўляючы Ватыкан у балівіі, Камеруне і Францыі. Ад 1992 году працаваў у Папскай Радзе па справах свецкіх асоб, каардынуючы, у тым ліку, падарожжы Папы Яна Паўла 2 і Папы Бенедыкта 16, а таксама Сусветныя Дні моладзі у Дэнверы, Маніле, Парыжы і Рыме. З 2005 году служыў сакратаром дзяржаўнага Губернатарства .
Таксама сёння прызначаны новыя Апостальскія нунцыі: для Лібану - гэта монсіньёр Габрыель Кача, які перад тым займаў пасаду намесніка Саветніка нунцыятур у сэкцыі агульнай дзейнасці Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана. Адсёння былы апостальскі нунцы ў Ліване прызначаны прадстаўніком Папы Рымскага ў Грэцыі. Таксама прызначаны новы апостальскі нунцы ў Бурундзі: ім стаўся монсіньёр Франко Капоа, які дагэтуль выконваў абавязкі Саветніка ў аддзеле Знешніх суадносін з дзяржавамі горада-дзяржавы Ватыкан.









All the contents on this site are copyrighted ©.