2009-07-17 15:18:46

18-19 ліпеня ў Мінску праходзіць Пяты з’езд беларусаў свету .


Hа з'езд былі запрошаныя і мы, супрацоўнікі Радыё Ватыкана Алена і Янка, за што шчыра дзякуем. Нажаль, па важкіх прычынах ня зможам прыбыць і задаволены, што вызвалілі 2 месцы. RealAudioMP3 Цэнтральнай праблематыкай з’езда, прыгадаем, ёсць пытанне культурнай i нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў, праблемы і захады па яе захаванні, як у метраполіі, так і ў дыяспары. Асноўнымі стануць "Праграма па супрацоўніцтву “Бацькаўшчыны” з беларускай дыяспарай на 4 гады " (да наступнага з’езду), а таксама праект закона “Аб беларусах замежжа” і адпаведны зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваннем паскорыць яго прыняццё. Пасля дапрацоўкі выніковыя дакуманты будуць апублікаваныя на сайце “Бацькаўшчыны” www.zbsb.org для абмеркавання і ўнясення прапановаў. У сувязі з максімальным вылучэннем дэлегатаў, было прынятае рашэнне аб абмежаванні колькасці гасцей з Беларусі. -- Янка Мойсік быў госцем папярэдняга, 4-га, дык Алена запыталася аб тым, як ён ацэнівае гэтыя сходы патрыётаў нашай бацькаўшчыны. І яшчэ. З нашага боку выказваем засмучэнне, што практыка мінулага стагоддзя, калі нацыянальныя СМІ (БелТБ І Радыё) на ўзроўні супрацоўнікаў гаварылі выключна па-беларуску, знікае, і такім чынам хаця б пасіўнае валоданне моваю, якое існавала ва ўсіх жыхароў краіны, знікае.









All the contents on this site are copyrighted ©.