2009-07-16 13:41:57

Праграма візыту Папы Бэнэдыкта 16 ў Вітэрбо і Банёрэджо



15-га ліпеня Літургія ўспамінае Сьвятога Бонавэнтуру з Банёрэджо. Гэты гарадок, які ляжыць каля 100 кіламетраў ад Рыму, ў якім паміж 1217 а 1221 гадамі нарадзіўся будучы францішканскі доктар Царквы, 6-га верасьня адведае Папа. Таго ж самага дня ён будзе таксама ў суседнім Вітэрбо, дзе будзе маліцца пры мошчах Сьвятой Ружы, францішканскай тэрцыяркі. Жыла яна там у 13-м стагоддзі, дакладна ў гадах 1233- 1252.
Праграму візыту прадставіў уладам Вітэрбо тамашні біскуп. Гэты горад становіць першы этап падарожжа Папы. У Вітэрбо Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Імшу і апрача магілы Сьвятой Ружы, адведае таксама Марыйную Сьвятыню Мадонна дэльля Куэрча, ў якой сустрэнецца з законніцамі з 12-ці тамашніх кляўзуровых манастыроў. Горад Вітэрбо вядомы як “горад Рымскіх Папаў”. Пяцёх з іх было там выбраных а чатырох там пахавана. Горад гасьціў ужо 50-т настуцпнікаў Сьвятога Пятра, з чаго 18 на працягу паў года. У сярэднявеччы Вітэрбо было рэзыдэнцыяю біскупа Рыму і ягонага двара. Бэнэдыкт 16 пачне свой візыт у Вітэрбо менавіта ад папскага палацу.
Другім этапам падарожжа Сьвяцейшага Айца будзе Банёрэджо. Паходзячы адтуль Бонавэнтура як дзіця быў аздароўлены Сьвятым Францішкам. Пазьней ўступіў ён да закону. Быў славутым філозафам і тэолагам, трымаючы кантакты з Парыжскім Унівэрсытэтам. Прыязьніўся са Сьвятым Тамашом з Аквіну. Назначаны кардыналам і біскупам Альбано, прыймаў удзел у 1274-м годзе ў Паўсюдным Саборы у Л”ёне, прычыняючыся да царкоўнае вуніі з грэцкім праваслаў”ем. Памёр там у часе сабаровых прац. Сьвяты Бонавэнтура гэта мысьляр вельмі добра вядомы цяперашняму Папе. У 1957-м годзе ксёндзе Язэп Ратцынгэр прысьвяціў сваю габілітацыйную працу гісторыі тэалогіі Сьвятога Бонавэнтуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.