2009-07-16 13:43:24

Парыж-Мінск. У абедзьвюх сталіцах пачаліся ўдакладнівацца пункты праграмы Дагавору супрацоўніцтва , які нядаўна заключаны між Свята-Сергіеўскім багаслоўскім Інстытутам ў Парыжы і Інстытутам тэалёгіі БДУ.


Свята-Сергіеўскі праваслаўны Інстытут - старэйшая навукова-навучальная праваслаўная ўстанова, падпарадкаваная Усяленскаму Канстантынопальскаму патрыярхату. Сярод выкладчыкаў - славутыя імёны: пратаярэя С.Булгакава, прат.Флароўскага, архіепіскапа К.Керна... З тае пары, калі існавала напружанне між Усяленскім і Маскоўскім Патрыярхатамі, гэтая установа была як бы выключанаю з праваслаўнага жыцця Расіі. Дайшлося да таго, што РПЦ вырашыла адкрыць у Парыжы сваю семінарыю. У такім святле нядаўна заключаны дагавор з Белдзяржуніверсітэтам дае магчымасць моладзі з Беларусі, Расіі і іншых краін мець , навучаючыся у Інстытуце Тэалогіі імя св. Кірыла і Мятода ў Мінску, адукацыйны ўзровень славутага Свята-Сергіеўскага інстытута. Ягоны рэктар пратаярэй Ніколя Чарнакрак расказаў журналістам, што Дагавор, які ён падпісаў разам з кіраўніком беларускага праваслаўя Мітрапалітам Філарэтам з , рэктарам Інстытута Тэалёгіі БДУ, дае вялікую перспектыву. Праз Мінск студэнты парыскай установы могуць атрымаць прызнаваную на дзяржаўным ўзроўні адукацыю, бо рускі праваслаўны Інстытут у Францыі не дае сваім выпускнікам дзяржаўнага статусу . Акадэмічная праграма багаслоўскага Інстытута Белдзяржуніверсітэта такі статус мае, бо яго акадэмічная праграма адпавядае дзяржаўным стандартам Рэспублікі беларусь і прызнаваная ў многіх інўшых краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.