2009-07-15 13:28:16

Сакратары Эпіскапатаў Эўропы падвялі вынікі чарговага пасяджэньня


У Львове (Украіна) скончылася сустрэча генеральных сакратароў канферэнцый епіскапатаў Еўропы. Па выніках пасяджэння іерархі апублікавалі паведамленне, у якім падкрэслілі ролю пабудовы еўрапейскай інтэграцыі ў кантэксце хрысціянскай этыкі і маралі.
«Сакратары епіскапатаў абмяркоўвалі розныя тэндэнцыі і пагрозы, якія існуюць ў асобных краінах, напрыклад, узнялі праблему павагі да жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці», — адзначыў біскуп Мар’ян Бучэк, Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся таксама асноўныя пытанні, закранутыя Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у новай энцыкліцы «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).
Па словах біскупа Бучэка, на сустрэчы было разгледжана і пытанне паклікання. «Мы не казалі пра крызіс пакліканняў (які, канечне, відавочны), але вялі размову пра тое, як займацца пакліканнямі, якія ўжо ёсць, і як добра іх фармаваць», — адзначыў украінскі іерарх.
Тэмамі размовы падчас пасяджэння сталі таксама выклікі, якія стаяць перад новымі святарамі, а таксама пазітыўны і негатыўны ўплыў СМІ на іх жыццё.
Наступная сустрэча генеральных сакратароў канферэнцый епіскапатаў Еўропы адбудзецца ў чэрвені 2010 г. у Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.