2009-07-15 13:27:50

Рым.Тут пачаліся урачыстасці свята Багародзіцы Кармэліцкай. Парацэсіі праносяць упрыгожаныя драўляныя і мармуровыя статуі Найсвятой Панны Марыі ды іконы працы вялікіх майстроў Адраджэння.


Апранутую ў старажытную сукенку, сатканую рукамі, старажытную статую Мадонны на трэці дзень святкавання, у суботу, 18, працэсія вернікаў з царквы святой Агнесы пранясе да ракі Цібра па Тыберыяцкім востраве, дзе захаваўся мост Фабріччё,захаваны з 2 стагоддзя да Раства Хрыстова. Тут Мадонна будзе перанесеная на параходзік, які паплыве па рацэ, зіхацеючы агнямі соцень свечак, запаленых з малітваю вернікамі Рыма і пілігрымамі з цэлага свету. Y гэтыя дні паўсюдна на плошчах і ў цэрквах Рыму гучыць духоўная музыка . У Беларусі кляштары кармэлітаў босых існавалі ў Гудагаі, Глыбокім, Гродне, Мядзелі, Магілёве, Пінску, Вільні і ў іншых месцах. Іх лёс быў падобны да лёсу іншых кляштараў і святыняў: пасля падзелу Рэчы Паспалітай яны былі скасаваныя, і толькі ў міжваенны перыяд ХХ ст. законнікі вярнуліся ў Вастрабрамскую святыню Вільні і ў Мядзель. Падчас нямецкай акупацыі законнікі з Вільні былі вывезеныя на прымусовую працу, кляштар у Мядзелі згарэў. Толькі 1990 г. кармеліты распачалі зноў сваю дзейнасць на нашых землях. (У кожную суботу ў Гудагаі цэлебруецца навэнна да Маці Божай Шкаплернай)
Гісторыя закону кармэлітаў звязана з гарой Кармэль у Святой Зямлі, на якой у ІХ ст. да нараджэння Хрыста жыў і дзейнічаў прарок Ілля. Ягоныя словы «Я палаю руплівасцю дзеля Бога Усемагутнага» (1 Вал 19, 10) сталіся стрыжням закону і ўвайшлі ў яго герб. На мяжы 12-13 стагоддзяў пабожныя пілігрымы і пакутныя грэшнікі ў пакаянні пасяліліся разам на гары Кармэль дзеля самотнай малітвы і самаахвяравання. Cфармавалася супольнасць, якая каля 1209 г. атрымала ад тагачаснага патрыярха і біскупа Ерусаліму святога Альберта «Рэгулу», альбо збор правілаў . Адтады кармэлітаў пачалі лічыць самастойнай законнай супольнасцю. З цягам часу ўтварылася таксама жаночая галіна — босыя кляўзуровыя кармэліткі(затворніцы). У 13 стагоддзі пачаўся пераслед з боку мусульманаў. Рэлігійныя войны прывялі да ўпадку каталіцтва ў Палестыне: кармэліты былі вымушаны пакінуць Кармэль і перабраліся ў Еўропу. Паўстала пагроза роспуску, і тады тагачасны генерал законусв. Сымон Сток заклікаў усіх маліцца да Марыі аб выратаванні закону. .. .Па паданні, ў ноч з 15 на 16 ліпеня 1251 г. Мадонна з’явілася св. Сымону. Маці Божая указала на верхнюю частку аблачэння (шкаплер), і назвала яго знакам збаўлення, гаворачы: «Гэта будзе прывілеяй для цябе і для ўсіх кармэлітаў — хто ў ім памрэ, не зведае агню пякельнага». Хутка кармэліты пачалі паспяхова развівацца. Святы шкаплер з’яўляецца знакам мацярынскай любові Марыі да закону і сімбалем блізкасці Багародзіцы да ўсяго народа Божага.
Далей рэформу у закон прынесла з малітоўным натхненнем св.Тэрэза ад Езуса і св.Ян ад Крыжа — вялікія гішпанскія святыя, якія ў другой палове XVI ст. аднавілі жаночую і мужчынскую галіны закону. Фундаментам, на які абапіраецца статут закону, з’яўляецца абяцанне: «Жыць у паслухмянстве Езусу Хрысту і верна Яму служыць чыстым сэрцам і шчырым сумленнем».
Папа Ян Павел ІІ у лісце пра шкаплер між іншым напісаў: «Я таксама ўжо вельмі доўгі час нашу на сэрцы кармэліцкі шкаплер! З любоўю да нашай нябеснай Маці, апеку якой я няспынна адчуваю, жадаю, каб усе законнікі і законніцы Кармэлю, а таксама пабожныя вернікі, якія ўшаноўваюць Яе з сыноўскім адданнем, узраслі ў любові да Яе і каб умацавалі ў свеце прысутнасць гэтай Жанчыны маўчання і малітвы, прызыванай як Маці міласэрнасці, Маці надзеі і ласкі».
Браты-кармелітане штодзённа збіраюцца разам на цэлебрацыю Эўхарыстыі, Літургію Гадзінаў і медытацыю. У лучнасці са святымі кармэліты, як святары, так і браты-законнікі, служаць у Касцёле, займаючыся апостальскай і душпастырскай дзейнасцю, праводзячы рэкалекцыі, дні духоўных сустрэчаў, арганізуюць школы малітвы, вядуць асветніцкую выдавецкую дзейнасць. Характэрнай рысай Кармэлю з’яўляецца Марыйная духоўнасць, асабліва шкаплернае набажэнства.
..









All the contents on this site are copyrighted ©.