2009-07-14 13:58:48

Папа Бэнэдыкт 16 асудзіў тэррарыстычныя замахі ў Іраку


Сьвяцейшы Айцец асудзіў тэррарыстычныя замахі на хрысьціянскія Цэрквы ў Іраку. Запэўніў аб сваёй малітве ды аб духоўнай блізкасьці з хальдэйскаю супольнасьцю Багдаду, дзе блізка 7-мі хрысьціянскіх сьвятыняў падложана бомбы. Як чытаем у тэлеграме, Папа моліцца “аб наверненьні сэрцаў віноўнікаў насільля ды заахвочвае ўлады краіны, каб зрабілі ўсё, што магчымае, адносна справядлівага і мірнага суіснаваньня ўсіх жыхароў Іраку”. Тэлеграму на рукі хальдэйскага Патрыярха Бабілёніі, кардынала Эммануэля ІІІ Дэльлі, накіраваў у імені Папы, дзяржсакратар Ватыкану кардынал Тарчысіё Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.