2009-07-13 14:13:08

Праграма канікулаў Папы


Сьвяцейшы Айцец будзе прабываць на летнім адпачынку ў Ле Комб у альпэйскай Даліне Аосты ў днях ад 13 да 29 ліпеня. У гэтым часе будуць спыненыя аж да 5-га жніўня, Агульныя Аўдыенцыі, якія адбываюцца кожнае серады. У летнім пэрыядзе не будзе таксама і прыватных аўдыенцый Папы. У нядзелю 19-га ліпеня Бэнэдыкт 16 адведае мясцовасьць Романо Канавэсэ, што знаходзіцца ў рэгіёне Пемонтэ, дзе перад тамашнім парафіяльным Касьцёлам адгаворыць Багарадзічную Малітву “Анёл Гасподні”. У наступную нядзелю 26-га ліпеня Папа адгаворыць гэтую марыйную малітву ў Ле Комб. Пасьля павароту з Альпаў Бэнэдыкт 16 будзе прабываць ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо. Там таксама будзе сустракацца з вернікамі ў нядзелі і сьвяты на малітве “Анёл Гасподні”.










All the contents on this site are copyrighted ©.