2009-07-10 19:26:00

ВАТЫКАН. “It’s a great honour for me (вялікі гонар для мяне)"- першыя словы, якія сказаў, падзякваўшы, Барак Абама, прэзідэнт ЗША, Папу Бенедыкту 16 у часе прыватнай аўдыенцыі.


Яна адбылася ў Папскіх пакоях 10 ліпеня пасля 16 гадзіны апоўдні па пратаколе, які для нашых слухачоў, хіба, вядомы па нядаўнім візіце да Папы Рымскага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Прыгадаем, што ў дні саміту Вялікай Васьмёркі ў Аквіле ( Італія) яе ўдзельнікі і суправаджаючыя іх асобы, дыпламаты розных краін, прысутных пры Ватыкане і пры Італьянскай Рэспубліцы, а таксама прадстаўнікі "Дваццаткі" скарысталі на магчымасць павітацца з Папам Бенедыктам 16. Свяцейшы Айцец здолеў прыняць многа прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў і членаў рабочых груп Саміту. Што тычыцца сустрэчы ў Апостальскім палацы Папы з прэзідэнтам самай уплывовай краіны свету - ЗША, то на пытанне з боку гаспадара пры рукапажацці, як прайшла сустрэча, прэзідэнт Абама адказаў:"Вельмі прадуктыўна"І паведаміў, што на барацьбу з голадам у свеце вылучылі 20 міліярдов долараў. (Менавіта аб тым, каб вялікія і "сытыя" не забываліся на малых і галодных, увесь час працаў Саміту заклікаў Папа і ягоныя біскупы). Гутарка "з вока на вока" у асабістым кабінеце-бібліятэцы Папы працягвалася прыкладна акадэмічную гадзіну.
Прэзідэнт ЗША меў таксама гутарку з Дзяржаўным сакратаром Святога Пасаду кардыналам Тарчізіо Бертоне. Напрыканцы знаходжання амерыканскай дэлегацыі ў Апостальскай сталіцы адбыўся абмен падарункамі. Прэзідэнт Абама ўручыў Папу рэліквію - столу, якая ад 1988 па 2007 год пакрывала мошчы першага біскупа ЗША Джона Ньюмана, што паднесены да хвалы блаславенства. (Прыгадаем, што былы англіканец, які перайшоў у каталіцтва і стаўся кардыналам 130 год таму назад, ставіў у цэнтр свайго тэалагічнага роздуму тэму суадносінаў веры і розуму - вельмі важную для цяперашняга Папы). Папа падарыў сваю новую сацыяльную Энцыкліку "Любоў у праўдзе". Прэз. Абама запэўніў, што сувязі між Святым Пасадам і яго адміністрацыяй будуць вельмі трывалыя. Папа Бенедыкт 16, паблаславіўшы , запэўніў у сваёй малітве аб гэтым 44 прэзідэнце ЗША. Прыгадаем, што у 1919 годзе да Святога Пасаду упершыню з візітам да Папы Бенедыкта 15-га з-за акіяну прыбыў 12-ты прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан , называны "хрысціянскі міралюбец".
Адразу з Ватыкану прэзідэнт ЗША выляцеў у Гану, на радзіму свайго быцькі.







All the contents on this site are copyrighted ©.