2009-07-08 13:57:52

"Непрытворная любоў" - так назваў пачатак новых адносінаў Сусветны праваслаўны Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей вузы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, які завершыў візіт ў Канстантынопаль і ўсю Турцыю.


Сталіца Бізантыйская, заснаваная роўнаапостальным імператарам Канстантынам, цяпер Стамбул - сталіца Турцыі. Менавіта сюды прыехаў з візітам Патрыярх Кірыл, дзе і правёў дружалюбныя сустрэчы са Свяцейшаствам Барталамеям 1-м. Ён прыпомніў вузы шчырай павагі і супрацоўніцтва з П.Кірылам на агульных праваслаўных сустрэчах, калі той яшчэ ўзначальваў аддзел Знешніх Царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату і "...заўсёды выяўляў сабе выдатным багасловам і чэсным працаўніком Эвангелля, - сказаў П.Барталамей. - Выбранне Вас на Патрыярха мы ўспрынялі як натуральны і радасны для нас вынік: запаліўся яркі светач на вялікім падсвешніку святой рускай Катэдры",- сказаў галава старажытнага святога Канстантынопаля, адкуль прыйшла вера да "Трэцяга Рыму" - святой Русі. У ходзе сустрэчаў было шмат падзей Літургічнага і кананічнага, а таксама дружалюбнага характару. Так, падчас наведання галоўнага бізантыйскага храма святой Сафіі, закладзенай імператарам Канстантынам у 4 стагоддзі па Растве Хрыствым, адспяваў хор маскоўскага Срэценскага манастыра. "Гэтае месца мае для нас асаблівага значэння",- сказаў Патрыярх Маскоўскі і усяе Русі Кірыл, знаходзячыся ў былой алтарнай тэрыторыі святой Сафіі(мудрасці), дзе звярнуўся да ўсіх з просьбаю пастаяць мінуту ў малітве . Прыгадаем, што галоўны хрысціянскі храм старажытнасці - Святая Сафія, створаная па інжынерна-архітактурнай падобе рымскага Пантэону, асвячанага ў Рыме на Багародзічны храм, пасля заваёвы Візантыі туркамі ў 1453 годзе быў ператвораны на мячэць. Вакол адразу былі ўзведзены мінарэты, хрысціянскія фрэскі замаляваны. Нядаўна па рашэнню ўладаў Турцыі храм пертвораны на музей і часткова адрэстаўраваны.
Патрыярх Кірыл завершыў знаходжанне ў Турцыі 6 ліпеня і ў аўторак ужо сустрэўся ў Маскве з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.







All the contents on this site are copyrighted ©.