2009-07-07 14:16:05

Апостальская Сталіца: дэфіцыт у фінансавым балансе з прычыны крызісу


Баланс Апостальскай Сталіцы за 2008-ы год замкнуўся дыфіцытам на больш за 900 тысяч эўра, а Ватыканскае Дзяржавы аж на 15-ць мільёнаў эўра. Так вынікае з абвешчанага ў Ватыкане камунікату. Выдадзены ён пасьля трохдзённае Сэсіі Рады Кардыналаў адносна Арганізацыйных і Эканамічных Спраў Сьвятой Сталіцы.
Фінансавы баланс Апостальскай Сталіцы ахапіў выдаткі дыкастэрыяў Рымскае Курыі ды іншых ватыканскіх устаноў. На сустрэчы многа месца прысьвечана было масс-мэдыям, асабліва Ватыканскаму Радыё. Сітуацыю Радыё Папы прадставіў кардыналам Гэнэральны Дырэктар тэле- радыё Ватыкана айцец Фэдэрыко Лёмбардзі ды доктар Альбэрто Гаспары - дырэктар для адміністрацыйных спраў.
Асобным ёсьць баланс Ватыканскае Дзяржавы. Ён замкнуўся дыфіцытам на больш як 15-ць мільёнаў эўра, што спалучана з сусьветным крызісам. Вялікія выдаткі спрычынілі, між іншым, аднаўленьне Паўлінскай Капліцы ў Апостальскім Палыцы ды ўведзеныя ў Ватыкане сродкі бясьпекі.
Ахвяраваньні на папскую харытатыўную ( міласэрную) дзейнасьць, званыя Аболям Сьвятога Пятра, прынесьлі ў мінулым годзе амаль 76-ць мільёнаў даляраў. Найбольшыя сумы грашэй надыйшлі са ЗША, Італіі і Нямеччыны.
Абвешчаны ў Ватыкане камунікат зрабіў таксама падрахунак з ахвяраваньняў, якія прыбылі з дыяцэзыяў на цэнтральныя структуры Касьцёла. Найбольш грашэй перадалі дыяцэзыіі Нямеччыны ды ЗША. Агулам перададзена на гэтую мэту каля 21-го мільёна эўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.