2009-07-06 13:25:23

Нешпары ў Паўлавай Капліцы ў Ватыкане


“Cappella Paolina”, якая суседнічае з Сыкстынскаю Капліцаю, ёсьць месцам малітвы Папы і яго супрацоўнікаў, асабліва - эўхарыстычнага абажаньня. Паўлінская Капліца ў Апостальскім Палацы ў Ватыкане вярнулася месцам культу. З нагоды заканчэньня рэстаўрацыйных прац Бэнэдыкт 16 у суботу 4-га ліпеня адправіў там Вячэрню. У Паўлавай Капліцы знаходзяцца дзьве апошнія фрэскі Мікельанджэла, якія ён зрабіў ў гадах 1534-1550, ўжо напрыканцы свайго жыцьця. Адна з іх прадстаўляе наверненьне Сьвятога Паўла. Нечаканасьцю ёсьць тое, што апостал прадстаўлены з тварам чалавека старога. "Фрэска выяўляе сьпеласьць чалавека, ўнутрана асьвячанага Хрыстом, калі навокал трывае закалот, які кранае сваім віхурам усе постаці,- сказаў Папа ў сваім казаньні. -У твары Паўла мы можам заўважыць сутнасьць духоўнага пасланьня роспісу гэтае капліцы: цуд ласкі Хрыстовай, якая пераменьвае і аднаўляе чалавека сьвятлом сваей праўды і любові. У гэтым заключаецца навізна наверненьня, пакліканьня да веры, якая знаходзіць сваё ажыцьцяўленьне ў таямніцы Крыжа”- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
Папа спаслаўся таксама да другой фрэскі Мікельанджэла , якая прадстаўляе ўкрыжаваньне Сьвятога Пятра.
“Для тых, якія прыходзяць маліцца да гэтай капліцы, перад усім для Папы, Пятро і Павел відавочна стаюць настаўнікамі веры,- сказаў Бэнэдыкт 16. Сваім сьведчаньнем заахвочваюць, каб пайсьці глыбей, разважаць у маўчаньні аб таямніцы Крыжа, прыняць сьвятло веры. Дзякуючы ёй апостальская супольнасьць можа расьцягнуць аж па канцы Зямлі місійную і эвангэлізацыйную дзейнасьць, якую ёй даручыў Уваскрослы Хрыстос.








All the contents on this site are copyrighted ©.