2009-07-06 13:24:46

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 5-га ліпеня


Апоўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Сьвятога Пятра з вернікамі, якія прыбылі туд, каб супольна з Папам адгаварыць марыйную малітву. У сваёй прамове перад адгаварэньнем яе Сьвяцейшы Айцец рашуча асудзіў замах, да якога дайшло раніцай ў нядзелю 5-га ліпеня перад Каталіцкім Касьцёлам на Філіпінах. Спаслаўся таксама да трагэдыі, якая нядаўна кранула Італію. Гаворачы аб выбуху цягніка згрузам зжыжанага газа ў горадзе Вярэджджо Папа зрабіў заклік пра тое, каб падобныя выпадкі ніколі больш не паўтарыліся. Галоўнае сваё разважаньне перад паўднёваю малітваю “Анёл Гасподні” Папа Бэнэдыкт 16 прысьвяціў таямніцы Крыві Хрыста. “Гэтая Кроў ёсьць доказам вернай любові Бога да кожнага чалавека”,- сказаў Сьвяцейшы Айцец, падкрэсьліваючы яе адкупленчую вартасьць. Падкрэсьліў, што кроў нявінных людзей надалей кліча з Зямлі да Бога, як калісьці кроў Авеля, якога забіў Каін. RealAudioMP3 Нажаль, сёньня, як і калісьці, гэтае кліканьне не змоўквае, таму што надалей праліваецца чалавечая кроў у выніку насільля, нясправядлівасьці і нянавісьці. " Калі ж людзі навучацца, што жыцьцё сьвятое і толькі належыць да Бога? – запытаўся Папа. - Калі зразумеюць, што ўсе мы зьяўляемся братамі?" Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў далей, што “на кліканьне з прычыны пралітае крыві, якое ўзносіцца з многіх куткоў зямлі, Бог адказвае крывёю свайго Сына, Які аддаў сваё жыцьцё за нас. Хрыстос не адказваў злом на зло, але дабром, сваёю бясконцаю любоў”ю. Кроў Хрыста ёсьць доказам вернай любові Бога да чалавецтва. Гледзячы на раны Укрыжаванага, кожны чалавек, нават таксама ў сітуацыі маральнага ўпадку, можа сказаць:- Бог мяне не пакіне, Ён любіць мяне, аддаў жыцьцё за мяне. - і такім чынам можа атрымаць надзею”- сказаў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.