2009-07-04 10:08:32

Кангрэнацыя Кананізацыйных Спраў апублікавала 12 дэкрэтаў


Ватыкан прызнаў цуд заступніцтву кардынала Гэнры Нюмана. Цуд тычыцца аздараўленьня амэрыканскага дыякана Сульльівана, менавіта за заступніцтвам кардынала Нюмана. Гэта абазначае, што будзе ён у хуткім часе бэатыфікаваны.
У пятніцу 3-га ліпеня Папа Бэнэдыкт 16 падпісаў 12-ць дэкрэтаў Кангрэгацыі Канізацыйных Спраў: па чатыры з іх тычацца адпаведна прызнаньня цуду, мучаніцтва ды гераічнасьці цнотаў.
Сярод мучанікаў знаходзіцца 6-ць сьвятароў забітых у Гішпаніі ў часе рэлігійных перасьледаваньняў ў 1936-м годзе; нямецкі ксёндзе Гэорг Гэфнэр, які быў забіты ў канцэнтрацыйным лагеры ў Дахаў ды венгерскі біскуп Лаёш Мэшленый, якога забілі камуністы ў 1951-м годзе.
Толькі адзін з дэкрэтаў тычыца бласлаўлёных, менавіта законніцы Кандыды Марыі ад Ісуса, заснавальніцы Зграмаджаньня Дочак Ісуса, якая неўзабаве стане сьвятой.
За тое дэкрэты аб гераічнасьці цнотаў тычацца двух сьвятароў, двух заснавальніц Законных Зграмаджаньняў ды сьвецкай францішканскай тэрцыяркі.








All the contents on this site are copyrighted ©.