Мэмарыяльная дошка прысьвечаная візыту Яна Паўла ІІ ў польскі парлямэнт
У Сэйме – ніжэйшай палаце польскага парлямэнту – адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай
дошкі, прысьвечанай візыту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ у польскі парлямэнт. Сьвяты
Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі абедзьвюх палатаў 10 гадоў таму. Гэта быў першы ў
гісторыі паломніцтваў Яна Паўла ІІ візыт у нацыянальным парлямэнце.
Ва урачыстасьці
ўдзельнічалі, між іншым: старшыня польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі, варшаўскі
мітрапаліт арцыбіскуп Казімеж Ныч і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Юзэф Кавальчык,
які заахвочваў прысутных задумацца ня толькі пра тое, што 10 гадоў таму ў Сэйме сказаў
Яна Павал ІІ, але таксама над іншымі выказваньнямі Сьвятога Айца. Арцыбіскуп прыгадаў,
што Ян Павал ІІ быў адной з многіх постацяў на польскім шляху да свабоды. Апаостальскі
Нунцый Юзаф Кавальчык сказаў: 30 гадоў таму ў 1979 годзе, калі Папа Рымскі Ян Павал
ІІ прыехаў у Польшчу зь першым паломніцтвам, ён стаў перад намі не як палітык, але
як пастыр усеагульнага Касьцёла, першы Папа Рымскі – паляк i выконваў гэтую ролю натхнёна. 10
гадоў таму (11 чэрвеня 1999 г.) у часе свайго паломніцтва ў Польшчу, Папа Рымскі
Ян Павал ІІ сустрэўся з прадстаўнікамі абедзьвюх палатаў польскага парлямэнту. У сустрэчы
з пантыфікам удзельнічалі, між іншым, тагачасны прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі й
былы прэзыдэнт Лех Валэнса. У сваёй прамове, накіраванай да парлямэнтароў,
Ян Павал ІІ аднёсься да польскага парлямэнтарызму й пераменаў, якія прайшлі ў краіне
пасьля 1989 году