XV штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск- Полацак
З 7 па 12 ліпеня 2009 г. пройдзе XV штогадовая грэка-каталіцкая Пілігрымка з Віцебску
ў Полацак. У гэтым годзе Пілігрымка праходзіць пад дэвізам ”Крыж Хрыста – знак
любові”. Пілігрымка, што пачалася 15 год таму, для ушанаваньня памяці 5-ці
Полацкіх пакутнікаў - базылянскіх манахаў забітых у 1705 году, кожны год праходзіць
пакутніцкі шлях сьв. Святамучаніка Язафата і Полацкіх пакутнікаў. Кожны год Пілігрыміка
атрымлівае новы дэвіз, які ўпісваецца ў душпастырскую праграму Беларускай Грэка-Каталіцкай
Царквы дадзенага году. Кожны – хрысьціянін, чалавек, які шукае Бога, які любіць
сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай
малітве і любові.